Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіУ спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб’екты, гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб’екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб’ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак першы аб’ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА , калі краіна здабыла незалежнасць. СпісУ дадзенай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадавання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаўАб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі Папярэдні спісУ табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадавання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Рэспублікі Беларусь як кандыдаты на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаўКандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс Выключаныя аб’ектыЧастка аб’ектаў была раней выключана ЮНЕСКА з Папярэдняга спіса па той ці іншай прычыне.
Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаўГл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia