Свята-Пакроўская царква (Вейна)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. ГісторыяПа адных дадзеных, пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя[1] з цэглы. Паводле іншых крыніц, узведзена ў 1-й палове XIX стагоддзя[2]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны будынак у плане блізкі да квадрата са скругленымі вугламі. У яго кампазіцыі дамінуе сферычны купал на круглым светлавым барабане. Вуглавыя часткі галоўнага фасада завершаны круглымі вежамі. Фасады раскрапаваны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Па восях рызалітаў размешчаны вялікія нішы з лучковымі архівольтамі. У нішах з заходу і поўдня — уваходы, аздобленыя паўкалонамі і стральчатымі люкарнамі ў архівольтах. Пры галоўным уваходзе — вялікі драўляны прытвор. Інтэр’ерУ інтэр'еры 4 магутныя слупы і перакінутыя цераз іх аркі трымаюць барабан і вылучаюць 8 бакавых больш нізкіх прасторавых частак, перакрытых скляпеннямі складанай канфігурацыі. У дэкоры фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму. Паміж вокнамі барабана ў медальёнах размешчаны выявы 4 евангелістаў, ніжэй, у рамных абрамленнях, — 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Фрэскавай размалёўкай пакрыты скляпенні, бакавыя сцены алтара і сяродкрыжжа. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia