Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)
Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Дзеткавічах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. ГісторыяПабудавана ў 1740 годзе. Перабудавана ў 1884 годзе інжынерам Аляксандрам Рэмерам[1].. Архітэктура![]() Помнік драўлянага народнага дойлідства[2]. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з аднасхільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам. Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў. Зала храма перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Рызніца размешчана за апсідай, якая вылучана створаным у 1830-я гады іканастасам, над уваходам — хоры. Абрызы 19 ст. «Невядомы святы», «Укрыжаванне». ЗваніцаПерад царквой стаіць 2-ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца. Першы ярус-брама ашаляваны вертыкальна, другі скразны ярус накрыты шатром. Паміж стойкамі 2-га яруса зроблены падкосы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia