Аляксандр Іванавіч Рэмер
Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі[1]. БіяграфіяАдукацыяНарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы . У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа[1]. Прафесійная дзейнасць![]() Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе[1]. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў[1]. Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах[1]. У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе[2]. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара[1]. ТворчасцьУ Гродзенскай губерні![]() ![]() На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:
У Валынскай губерніНа працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:
У ВолагдзеУ 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны[1]:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia