Свята-Прачысценская царква (Чарняны)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() У паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана 3-ярусная шатровая званіца, з усходняга — 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны ганкам. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай. Цэнтральны гарызантальна ашаляваны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Інтэр’ерУнутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 ст.: «Спас Пантакратар», «Ісус Хрыстос», «Ражджаство Багародзіцы», «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў» (1783), «Маці Божая» (у драўляным разным абкладзе). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia