Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пліса)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архтэктуры мадэрна. ГісторыяРазмешчана на могілках. Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва замест храма, які ўзгадваецца ў 1880 годзе[1]. З’яўлялася прыпісной да смалявіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы. Рэканструявана ў канцы XX стагоддзя. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана падоўжна-восевай трохзрубнай кампазіцыяй з двухсхільнымі рознавялікімі прыступкамі нарастаючымі да цэнтра дахамі ганка, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастаннем да цэнтра кампазіцыі трохвугольных франтонаў двухсхільных дахаў. Дамінуе цэнтральны зруб, вільчык даху якога па цэнтры завершаны чацверыковай шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена вежападобная чатырохгранная званіца пад шатровым пакрыццём. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia