Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Субаты)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Субаты Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1793—1797 гг. з цэглы. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока і народнага дойлідства. Будынак вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам з трохграннай апсідай над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыцце. Дах прарэзаны 2 драўлянымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Сцены ўзведзены на цагляным падмурку. Галоўны фасад завершаны драўляным шчытом франтона з дыяганальнай шалёўкай. Плоскасці сцен расчлянёны спаранымі пілястрамі з агульнай базай і абакай. Больш шырокія адзіночныя пілястры размешчаны па баках галоўнага фасада і па вуглах апсіды. Антаблемент складаецца з 3 частак з развітай прафіліроўкай. Арачныя аконныя праёмы аздоблены плоскімі прамавугольнымі ліштвамі з сандрыкамі. Пластыка галоўнага фасада некалькі перанасычана прамавугольнымі і арачнымі нішамі, уваходным парталам. ![]() Інтэр'ерЗала перакрыта бэлечнай столлю на падугах, сцены расчлянёны пілястрамі, адпаведнымі вонкавым. Пры ўваходзе выступаюць трапецападобныя хоры. Абразы 18 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Успенне Багародзіцы». «Апостал Фадзей», «Апостал Павел», «Апостал Філіп», «Апостал Мацфей», «Апостал Якаў», «Апостал Фама», «Апостал Сімяон», «Мац Божая Адзігітрыя». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia