Свята-Успенская царква (Бусяж)
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Бусяж (Івацэвіцкі раён), у паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры барока. ГісторыяПабудавана ў 1773—1779 гг. з цэглы як касцёл манахаў картэзіянцаў. У 1840-я гг. пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. У час Вялікай Айчыннай вайны снарадамі пашкоджаны сцены, адбіты тынк[1]. АрхітэктураВырашана адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая вежачка-званіца з пластычным купалам. Да алтарнай сцяны прыбудавана пазнейшая квадратная ў плане апсіда. Нягледзячы на спрошчанае планіровачнае вырашэнне, архітэктура храма мае пластычны характар — валюты, слаістыя пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы і развіты антаблемент, высока ўзнятыя лучковыя аконныя праёмы, конхавыя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў (не захаваліся). У залу, перакрытую цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, праз арачны прасвет адкрываюцца хоры. Царква мела шанаваны абраз 1797 г. «Пакроў Маці Божай». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia