Свята-Успенская царква (Дубравіца)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяНе пазней за 1880 год у вёсцы збудавалі драўляную царкву. У 1898 годзе епіскап Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае назіранні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях»[1]:
Нарэшце, у пачатку XX стагоддзя, з дрэва і без цвікоў была ўзведзена новая царква[2]. Першым настаяцелем у ёй быў святар Петухоў. У 1930-х гадах савецкія ўлады зачынілі храм. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілі вясковы клуб, а ў 1950-я гады — склад і збожжасховішча[2]. Неўзабаве царкву вырашылі разабраць, але яна выстаяла. Пасля 1986 года, калі Дубравіца апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання, будынак не выкарыстоўваўся[2]. АрхітэктураТвор народнага дойдідства. 3-часткавую кампазіцыю фарміруюць асноўны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прылягаюць больш нізкія пяцігранная алтарная частка і бабінец з каркасным прытворам пры ўваходзе. Па баках апсіды — невялікія рызніцы. Ашаляваныя ў мінулым сцены ўмацаваны брусамі-сцяжкамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia