Дубравіца (Клімавіцкі раён)
Ду́бравіца[2] (трансліт.: Dubravica, руск.: Дубровица) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Бароўка. Уваходзіць у склад Лабжанскага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Клімавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Клімавічы (лінія Орша—Унеча). ГісторыяВядома з 1723 года ў складзе Крычаўскага староства Мсціслаўскага ваяводства Вялікае Княства Літоўскага, у 1727 годзе — дзяржаўная ўласнасць. У 1748 годзе адкрыта маслабойня[3]. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе вёска адыйшла да Расійскай імперыі, дзе станам на 1779 год знаходзілася ва ўласнасці памешчыка ў Крычаўскім старостве Клімавіцкага павета. У 1834 годзе паселішча — ў складзе маёнтка Госліў Чэрыкаўскага павета. У 1866 годзе адкрыта школа, у якой у 1889 годзе навучаліся 23 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. У 1885 годзе — цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета, дзейнічалі вадзяны млын, школа, царква; частка вяскоўцаў займаліся калёсным промыслам. Па выніках перапісу 1897 года ў Дубравіцы былі фельчарскі ўчастак і хлебазапасны магазін, побач з вёскай існавала карчма (1 двор, 11 жыхароў). У 1909 годзе — сяло, існавалі млын, паштовае аддзяленне, казённая вінная лаўка, царква. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубравіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, яна ўвайшла ў склад БССР. 16 студзеня вёска апынулася ў складзе РСФСР, дзе 26 красавіка таго ж года яна ўвайшла ў Клімавіцкі павет Гомельскай губерні[3]. У выніку першага ўзбуйнення БССР Дубравіцу вярнулі БССР, дзе 20 жніўня 1924 года яна ўвайшла ў склад Івандарскага сельсавета, а 21 жніўня 1925 года стала цэнтрам сельсавета ў Клімавіцкім раёне Калінінскай (у 1927—1930 гадах — Магілёўскай) акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1924 годзе ў сяле адкрылася хата-чытальня. На базе дарэвалюцыйнай была заснавана школа, у якой у 1925 годзе налічвалася 77 вучняў, мелася бібліятэка. У тым жа годзе ўтварылася сельскагаспадарчае таварыства. У 1926 годзе аднавіў працу фельчарска-акушэрскі пункт. У сакавіку 1929 года арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», які аб’ядноўваў 145 гаспадарак вёсак Дубравіца, Папехінка і навакольных хутароў і меў трактар і грузавы аўтамабіль. Станам на 1932 год, калгас ахопліваў 166 гаспадарак і 867 га ворыва[3]. З сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Дубравіца была пад нямецкай акупацыяй. У Вялікую Айчынную вайну ў ваколіцах вёскі дзейнічалі партызанскія атрады «Алеся», «Валянціна Маёрава», «Качубей», «Чапая». У ліпені 1942 года партызаны знішчылі паліцэйскі ўчастак у вёсцы. У красавіку 1960 года Дубравіцкі сельсавет быў скасаваны, вёска апынулася ў Лабжанскім сельсавеце. Па дадзеных сярэдзіны 1980-х гадоў, дзейнічалі бібліятэка з фондам больш за 11 тысяч кніг, вытворчая брыгада, калгас «Герой працы», крама, ферма буйной рагатай жывёлы і 8-гадовая школа (зачынена ў 1991 годзе)[4]. Дубравіца пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы. Менш за 10 км ад яе знаходзяцца мясціны, якія праз высокі ўзровень радыеактыўнага забруджання трапілі ў зону абавязковага адсялення. У 2010 годзе згодна з пастановай ураду вёску аднеслі да «зоны пражывання з правам на адсяленне». У 2016 годзе гэты статус быў паніжаны да «зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем»[4]. Насельніцтва
ЗабудоваВёска складаецца з адной вуліцы з завулкам, забудаванай традыцыйнымі сялянскімі хатамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. На паўднёвай ускраіне — гаспадарчы комплекс[3]. Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia