Свята-Ушэсцеўская царква (Гарадзец)
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на пагорку. ГісторыяПабудавана ў 1799 годзе ў вёсцы Камень Шляхецкі з дрэва. У 1876 годзе перавезена ў мястэчка Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак[1]. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над пяціграннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры даху ўзведзены фігурны васьмігранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны двухсхільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр’ерНад прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр’еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Іканастас створаны ў 1867 годзе паводле праекта інжынера Кадрунцава[2]. Два абразы XIX стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia