Святлана Рыгораўна Гарбунова
Святлана Рыгораўна Гарбунова (нар. 9 ліпеня 1954, г. Мінск) — беларускі скульптар. БіяграфіяСкончыла ў 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца выставак з 1975 года. ТворчасцьПрацуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры з бронзы і граніту. Сярод твораў: мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі раён), помнік С. Буднаму (у суаўтарстве, г. Нясвіж), бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза У. Бядулі (у суаўт., г. Камянец), А. Дубко (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), кампазіцыя «Мастак і горад. М. Шагал» (Мінск), партрэты, мемарыяльныя дошкі, медалі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш. УзнагародыЛаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) за «высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — „Рабфак“, „Слова камуніста“, мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму»[1], узнагароджана медалём Ф. Скарыны (1995). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia