Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля
Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (24 мая 1927, в. Падомша, Брэсцкі павет — 30 ліпеня 2017) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987)[3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1977). БіяграфіяНарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі). У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі. Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — другі сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым - намеснік старшыні калгаса імя Молатава (Камянецкі раён). 21 лютага 1956 года на агульным сходзе абраны старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[3]. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»[4]. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці. Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Узнагароды і званні
ПамяцьУ горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі. У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)[5][6], у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia