Святлана Уладзіміраўна Барташ

Святлана Уладзіміраўна Барташ
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 4 мая 1969(1969-05-04) (55 гадоў)
Партыя Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. 4 мая 1969, Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».

Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.

Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, «Беларускага саюза жанчын»[3].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Днепра-Бугскай акругі № 10. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[3].

Сям’я

Мае сына.

Узнагароды

Мае падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Драгічынскага райвыканкама, Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, юбілейнымі і памятнымі медалямі[3].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya