Свіслацкае княства

Замчышча Свіслач. План 1927 г.

Свіслацкае княства — удзельнае княства ў нізоўі р. Свіслач і ніжнім цячэнні р. Бярэзіны. Узгадваецца ў дакументах з XIV ст., але аформілася, відаць, у XIIXIII ст. Цэнтр — замак Свіслач (цяпер в. Свіслач у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобл., гл. Свіслацкае гарадзішча).

Займала тэрыторыю сучасных Асіповіцкага, Бабруйскага, Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобл., а таксама значную частку Бярэзінскага, Пухавіцкага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобл., Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., Акцябрскага і Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобл.

Свіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Свіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі в. Суцін — Арэшкавічы — Балоча.

Увайшло ў склад ВКЛ у 1350-я, пасля смерці апошняга свіслацкага кн. Сямёна, які не меў нашчадкаў. У 1360-я свіслацкім князем быў унук Гедзіміна Сямён Яўнутавіч, які ўзяў бок Ягайлы ў барацьбе таго з Вітаўтам. У 1387 вялікі князь Ягайла перадаў Свіслацкую воласць разам з іншымі землямі ў пажыццёвае ўладанне Скіргайлу. Пасля Свіслач — дзяржаўнае ўладанне.

З XV ст. існавала як невялікая воласць пад кіраўніцтвам вялікакняскага намесніка.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya