Селяхі (Тамашоўскі сельсавет)
Селяхі́[1] (трансліт.: Sieliachi, руск.: Селяхи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 63 км на поўдзень ад Брэста. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка). Каля возера Селяхоўскага размешчаны біялагічны заказнік Селяхі. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1809 годам пазначана ў ліку сёл Прыбараўскага цыркоўнага прыхода. Уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава, якім у 1870 годзе валодаў граф Замойскі. У ліпені 1862 года адбылося сялянскае хваляванне, сяляне адмовіліся адбываць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1876 годзе праваслаўная могілкавая капліца, царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе сяляне Селяхоўскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 149 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца. У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 12 двароў, загубілі 10 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах. У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя А. С. Пушкіна, у які ўключана 30 гаспадарак з 36; у час узбуйнення ўвайшоў у склад калгаса імя Гагарына, затым у калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. 31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia