Скураты (Івацэвіцкі раён)
Скураты́[1] (трансліт.: Skuraty, руск.: Скураты) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. ГісторыяУпершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 23 кастрычніка 1597 года як вёска Косаўскай воласці Слонімскага павета, якая была ў арэндзе ў пана Дзмітрыя Васільевіча Кіяніна[2]. Сяло невялікае, ворнай зямлі было ўсяго “волок шесть, моркгов шестнадцать, прутов дванадцать пол”. У 1846 у вёсцы было 42 дамы, у якіх пражывала 328 чалавек. Усе разам яны мелі 463 дзесяціны ворнай зямлі, 144 дзесяціны сенакосу. У вёсцы было 11 коней, 92 валы, 54 каровы, 140 авечак, 83 свінні, 9 пчаліных вульяў. За валоданне зямлёй сяляне павінны былі плаціць грашовы чынш. у 1905 годзе ў вёсцы жылі 617 чалавек[3]. Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Бялавіцкага сельсавета[4], да 17 лістапада 1980 года — у склад Верашкоўскага сельсавета[5]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia