Старажоўшчына (Івацэвіцкі раён)
Старажо́ўшчына[1] (трансліт.: Staražoŭščyna, руск.: Сторожовщина) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. ГісторыяПершая пісьмовая згадка пра вёску датуецца 23-м кастрычніка 1597 года, як уладанне князя Рыгора Сангушкі Кашырскага[2]. «В том селе всех волох осмь, моргов двадцать, кроме волок двох и моргов осьми, которых уживает в том селе пан Ян Корпачевский на службе боярской». Гэту зямлю (прыкладна 195 га) абраблялі 17 сялянскіх гаспадарак (у дакуменце прыводзіцца спіс гаспадароў і іх дарослых сыноў). 14 ліпеня 1632 года новы ўладальнік маёнтку Косава канцлер Вялікага князя Літоўскага Леў Сапега склаў тэстамент, у якім касцёлу ў Косаве “надае на вечныя часы вёску Старажэвічы[3]. У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 438 чалавек. Па непацверджаным звесткам вёску падчас вайны спалілі савецкія партызаны[4]. Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассавета[5], да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета[6]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia