Слонімская мячэць
Слонімская мячэць — колішняя мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці. Размяшчалася на былой Татарскай вуліцы (цяпер вуліца Кірава). У 1994 годзе ў былой гаспадарчай пабудове XIX стагоддзя была адкрыта новая мячэць. ГісторыяТатары ў Слоніме з’явіліся ў XVI стагоддзі. У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывалі 178 татараў[1]. Пабудавана ў 1804 годзе з адным мінарэтам і купалам. Згарэла 25 мая 1881 года ў час вялікага гарадскога пажару і праз год адбудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі з Альбярціна[1][2]. У верасні 1939 года заможных слонімскіх татар НКУС вывозіў у Сібір. Мячэць спаленая немцамі падчас Другой сусветнай вайны перад адступленнем ўлетку 1944 года. Пасля Другой сусветнай вайны татары актыўна сталі выязджаць на Захад, баючыся новых арыштаў НКУС. У 1946 годзе многія з іх выехалі ў Польшчу[1]. АрхітэктураМячэць, збудаваная ў канцы XIX стагоддзя, па кампазіцыі ўяўляе вежава-купальны варыянт (у цэнтры і над вугламі паабапал міхрабы), вытворны ад царкоўнай архітэктуры гэтага перыяду з рэтраспектыўна-рускімі рысамі[3]. Даследчык гісторыі польска-літоўскіх татар С. Крычынскі апісваў яе так[4]:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia