Навагрудская мячэць
Навагрудская мячэць — магаметанскі храм у Навагрудку (вул. Леніна, 28). Мячэць вяла службу да канца Другой сусветнай вайны, а за савецкім часам была закрыта і перабудавана ў жылы дом. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Мячэць у Навагрудку вядома з XVI стагоддзя[1]. Прывілей на будаўніцтва мячэці ў 1792 годзе навагрудскія татары атрымалі ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яго ўхваліў віленскі біскуп. Праз чатыры гады ў Навагрудку на тым месцы адбылося першае служэнне. Мячэць была драўлянай і да 1820 года была філіялам лоўчыцкай мусульманскай супольнасці, а потым стала цэнтрам прыхода. У сярэдзіне ХІХ ст. у яго складзе налічвалася 375, у 1882 г. — 333 прыхаджаніны мужскога полу. Навагрудскі прыход з 1831 года падпарадкоўваўся Таўрычаскаму магаметанскаму духоўнаму праўленню. У матэрыялах Мінскага губернскага праўлення за 1853 год ёсць
У выніку хадайніцтва, сабраных дакументаў, сведчанняў гарадской паліцыі аб ветхасці мячэці «праўленне знайшло неабходным дазволіць пабудаваць новую мячэць на месцы існуючай, якая прыйшла ў канчатковую ветхасць». Пры гэтым загадвалася, каб пры ўзвядзенні мячэцці не было адступлення ад устаноўленага законам парадку карыстання так званымі «узорнымі» планамі і фасадамі[2]. У 1855 годзе на месцы старой мячэці на сродкі адстаўнога маёра Аляксандра Асановіча была пабудавана новая мячэць. У 1858 годзе Вінцэсь Каратынскі запісаў:
Аснову мячэці складае зрубны, блізкі ў плане да квадрата аб’ём, які пераходзіць у шатровы дах з нізкім чацверыком і палогай чатырохсхільнай страхой, мінарэтам з паўсферным завяршэннем. Да асноўнага аб’ёму далучаны прытвор і два бакавыя прырубы. Сцены ашаляваны, вокны і дзверы аздоблены ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, шырока распаўсюджаную ў ісламскай архітэктуры[4]. У мячэці была ўстаноўлена мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча. ![]() У даваенны час у Навагрудскую мячэць наведала дэлегацыя з Турцыі. 22 верасня 1929 году мячэць адведаў прэзідэнт Польскай рэспублікі Ігнацы Масціцкі. Муэдзінам у той час быў Бэкір Радкевіч. Да 1939 года пры мячэці працавала рэлігійная школа — мактаб. У 1945 годзе мячэць была закрыта і перабудавана ў жылы дом. Мячэць у гэтым стане знаходзілася да 1994 года, пакуль яна не была вернута вернікам. Тады пачалася перабудова святыні, і 11 ліпеня 1997 года мячэць аднавіла сваю дзейнасць. Адкрыццё было прымеркавана да 600-годдзя пасялення татараў на Беларусі.[5] Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia