Лоўчыцкая мячэць

Славутасць
Лоўчыцкая мячэць
53°36′48″ пн. ш. 25°45′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія іслам
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата заснавання 1688
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоўчыцкая мячэць — мячэць у вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. Будынак пабудаваны ў 1688 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны зачынена, была ў паўразбураным стане. Адноўлены ў 2002 годзе. Помнік гісторыі і культуры.

Гісторыя

Мяркуецца, што мусульманская абшчына ў Лоўчыцах з’явілася прыблізна ў 1420 годзе. Такую дату прапанаваў Станіслаў Крычынскі, спасылаючыся на паданні[1]. Даследчык Станіслаў Думін лічыць, што першы будынак мячэці быў пабудаваны ў 1530-я гады і з’яўляецца адным з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Тады, у пачатку XVI стагоддзя, зямля ў Лоўчыцах знаходзілася ў валоданні князя Мартузы Багатырэвіча. Не пазней за 1558 год для мячэці, у якой служыў мула (пасада служыцеля ў XVIII стагоддзі пераходзіла ад бацькі да сына па родзе Асановічаў), была вылучана зямля[2]. Лявон Крычынскі адзначае, што будынак, які захаваўся да пачатку XX стагоддзя, узведзены ў 1688 годзе. У 1783 годзе мулой Лоўчыцкай мячэці быў выбраны Ахмет Асановіч[3].

Мячэць у Лоўчыцах, 1930-я гады

У міжваеннай Польшчы будынак узяты пад ахову дзяржавы. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкімі ўладамі быў забаронены рамонт храма, які пасля быў зачынены. Сам будынак быў у сумным стане: дах і купал абваліліся, падлога згніла[1]. У 1990 годзе распрацаваны праект рэканструкцыі будынка[4]. У 1999 годзе пачаліся работы па аднаўленні мячэці, якая 5 ліпеня 2002 года была ўрачыста адкрыта[1]. У рэстаўрацыі мячэці браў удзел польскі фонд «Res Publica Multiethnica»[5].

Магіла Контуся

Магіла Святога Контуся

Побач з мячэццю размешчаны могілкі, на якіх знаходзіцца магіла Святога Контуся. Існуе прысвечаная Контусю легенда, кароткая версія якой была апублікаваная збіральнікам беларускага фальклору Міхаілам Дзмітрыевым у 1859 годзе ў «Весніку імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства». Тое ж паданне, але ўжо ў пашыраным варыянце, з’явілася на старонках «Віленскага весніка» ў 1861 годзе[6]. Паводле легенды Контусь валодаў здольнасцю імгненна перамяшчацца ў Мекку[7].

Архітэктура

Мячэць уяўляе сабой падоўжнае драўляны зрубны будынак з міхрабам[8], які накрыты двухсхільным дахам. Таксама маецца мінарэт, які сваім выглядам нагадвае макаўку царквы. Такія макаўкі характэрныя для драўляных праваслаўных і ўніяцкіх храмаў XVI—XVII стагоддзяў[9].

Крыніцы

  1. а б в Зорина Канапацкая. Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность // Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.). Материалы Всероссийской научно-практической конференции (25 апреля 2006 г., Казань). — Казань: Институт истории АН РТ, 2006. — С. 19.
  2. Stanisław Dumin. Z historii meczetu w Łowczycach(польск.) // Przegląd Tatarski. — 2017. — № 4 (36). — С. 22—23.
  3. Leon Mirza-Kryczyński. Historja meczetów w Lowczycach i Nowogródku(польск.) // Przegląd Islamski. — 1934. — № 3—4. — С. 15—16.
  4. Лоўчыцкая мячэць. Дакументы і матэрыялы // Байрам. — 1998. — № 3. — С. 61. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2017.
  5. Лоўчыцкая мячэць. Дакументы і матэрыялы // Байрам. — 1998. — № 3. — С. 64. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2017.
  6. Legenda o Kontusiu(польск.) // Przegląd Tatarski. — 2017. — № 4 (36). — С. 24.
  7. Паўліна Валіш.. «Ён, як птушка, лётаў у Мекку». Узгадваем забытую легенду беларускіх татараў. Белсат (20 лютага 2018). Праверана 10 красавіка 2025.
  8. Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 167.
  9. Лакотка 2003.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya