Некрашунская мячэць

Мячэць
Некрашунская мячэць
54°03′59″ пн. ш. 24°54′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Некрашунцы
Канфесія Іслам
Архітэктурны стыль Драўлянае дойлідства
Дата заснавання XVI стагоддзе
Асноўныя даты
1415 — паводле падання з'явілася грамада
1832 — рамонт
1915 — разбурана
1926 — адноўлена
1950-я — разабрана
Стан разабрана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Некрашунская мячэць — колішнія мячэць у вёсцы Некрашунцы Воранаўскага раёна. Першапачатковая мячэць, знішчаная ў 1915 годзе, з’яўлялася адным з найстаражытнейшых культавых збудаванняў беларускіх мусульман. Мячэць, пабудаваная ў 1926 годзе, была пасля Другой сусветнай вайны зачынена, а пасля разабрана.

Гісторыя

Паводле падання мусульманская грамада ў Некрашунцах з’явілася прыблізна ў 1415 годзе[1], маюцца дакладныя звесткі пра існаванне парафіі ў XVI стагоддзі, якая ў 1795 годзе налічвала 217 чалавек. У 1832 годзе быў праведзены рамонт мячэці. Будынак таксама рамантавалася ў пачатку XX стагоддзя. На рамонт пабудовы гроша далі амерыканскія татары і егіпецкі каралеўскі ўрад. У час Першай сусветнай вайны, 4 верасня 1915 года храм быў разбураны[2].

Мячэць у 1930 годзе

Некаторы час існаваў малітоўны дом. У 1925 годзе складзены дагавор на будаўніцтва мячэці[3]. 8 кастрычніка 1926 года храм быў урачыста адкрыты[4], на адкрыцці сярод гасцей прысутнічалі рабін і ксёндз[5]. Існавала таксама і мусульманская школа[6]. Пасля ад’езду ў 1946 годзе ў Польшчу часткі татараў, у тым ліку і мулы мячэці, прыход спыніў дзейнасць[7].

У 1950-я гады храм разабралі, зруб пайшоў на будаўніцтва бальніцы, ад самога будынка застаўся падмурак[8]. Захаваліся 2 мізары, на якіх хавалі татараў, яшчэ двое могілак былі разбураны ў 1970-я гады[9].

Архітэктура

Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Некрашунцах, Клецку і Ляхавічах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў[10]. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабам, накрыты двухсхільным дахам. Франтон увянчаны мінарэтам[11].

Крыніцы

  1. Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 38.
  2. Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 130.
  3. Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 131.
  4. Z całej Polski(польск.) // Gazeta Narodowa. — 1926. — № 124. — С. 4.
  5. Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 133.
  6. Светлана Грибова, Сергей Мискевич. Татары-мусульмане Некрашунской парафии: история и современность // Этническая культура. — 2022. — Т. 4. — № 1. — С. 7.
  7. Валянцін Генрыхавіч Мазец. Тэндэнцыі рэлігійнага жыцця беларускіх татар 1945—1985 гг. // Религия и общество — 11 : сборник научных статей : [материалы научных трудов участников XI Международной научно-практической конференции «Религия и общество» (г. Могилев, МГУ имени А. А. Кулешова, 10—17 марта 2017 г.)]. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2017. — С. 125.
  8. Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 134.
  9. Светлана Грибова, Сергей Мискевич. Татары-мусульмане Некрашунской парафии: история и современность // Этническая культура. — 2022. — Т. 4. — № 1. — С. 9.
  10. Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 39.
  11. Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 168.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya