Сляпянскія могілкі
Сляпянскія могілкі (таксама вядомыя як могілкі каля Абсерваторыі) — зніклыя могілкі былых вёсак Вялікая і Малая Сляпянка, якія знаходзіліся на цяперашняй тэрыторыі Мінска побач з дзяржаўнай абсерваторыяй і былым Маскоўскім аўтавакзалам. Першы раз пра іх згадваецца ў XVII ст[1]. На тэрыторыі могілак дзейнічала царква, якая працавала да 1934 г. і была разбурана ў пачатку 1950-х гг[2]. Падчас будаўніцтва Маскоўскай шашы часткова знішчаны ў 1930-х гг[3]. Пазней яшчэ частка пахаванняў была знішчана ў пачатку 1970-х гг. падчас работ на Ленінскім праспекце (цяпер пр. Незалежнасці). Пры гэтым частка пахаванняў перавезена па згодзе сваякоў у іншыя месцы, частка ліквідавана, аб чым сведчаць старажылы Мінска. Падчас гэтай першай хвалі ліквідацыі могілак былі зафіксаваны выпадкі дзіцячага вандалізму адносна касцей памерлых[4]. Пазней, згодна вусных успамінаў супрацоўнікаў «Белгідрамета», асобныя пахаванні былі ліквідаваны ў пачатку 1980-х гг. падчас будаўніцтва першай лініі мерапалітэна[5]. ![]() У першае дзясяцігоддзе ХХІ ст. рэштка магіл, якія захаваліся з 1970-х гг. была ліквідавана, але толькі ў сэнсе вывазу агароджы, крыжоў і помнікаў, самі пахаванні не былі эксгуміраваны і зніклі[6], таму слядоў іх існавання на паверхні зямлі амаль не захавалася за выключэннем асобных рэшткаў цаглянага плоту вакол іх тэрыторыі. На жнівень 2017 г. на паверхні засталіся вярхушкі трох магільных помнікаў, якія ўжо сышлі ў грунт[7]. Тым не менш, могілкі па-ранейшаму пазначаны на картах і атласах горада (звычайна без назвы) ў адрозненні ад іншых знішчаных могілак[8]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia