Татарскія могілкі (Мінск)
Татарскія могілкі Мінска — зніклыя мусульманскія могілкі ў раёне вул. Татарскай г. Мінска. Дзейнічалі на працягу ХІХ стагоддзя ў Татарскай слабадзе і былі ліквідаваны ў 1974 г[1]. Самі могілкі былі пераўтвораны ў сквер, але пры гэтым захавалася магіла падпольшчыка Х. Александровіча[2]. Згодна са звесткамі гісторыка І. Канапацкага, сваякі Александровіча дабіліся захавання яго магілы з вялікай цяжкасцю[3]. У скверы захаваліся некаторыя магільныя помнікі, частка з іх з надпісамі на арабскай мове[4]. У 1990-я гг. татары Мінска паднялі пытанне не толькі аднаўлення мячэці, разбуранай у 1962 г., але і рэканструкцыі могілак[5]. Гэта пытанне праходзіла працэдуры згаднення з рознымі інстанцыямі ў 1993-98 гг[6]. А ў 2003 годзе мусульманская абшчына Мінска была абавязана плаціць штомесячны падатак у памеры 1,5 млн руб. за тэрыторыю могілак, выдзеленую ўладамі горада пад рэканструкцыю мячэці[7]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia