Смалегаў
Смале́гаў[1] (трансліт.: Smaliehaŭ, руск.: Смолегов) — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Завайцянскага сельсавета. Вёска была ліквідавана 21 верасня 2010 года[2]. НазваНазва вёскі на працягу гісторыі ў пісьмовых крыніцах пісалася па-рознаму: Смалегавічы, Смалігавічы, Смольгавічы, Смалегава, Смалегаў. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вёска Смалегаў вядомая з XVI ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Смалегаў (як вёска Мазырскага павета) згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля) і забранні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.[3] ![]() Вераемна, вёска Смалегаў у тыя часы ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Антонаў, які належаў Лукашу Сапегу, бо 21 красавіка 1607 г. датаваны судовы дэкрэт, у якім шляхціц Юзаф Будзіла, мазырскі харунжы, абвінаваціў шляхціца Лукаша Сапегу і яго жонку Сафію ў гвалтах, якія ўчынілі сяляне сапежынскага маёнтка Антонаў з вёсак Нароўлі і Смалегавічаў (Смалегава) у маёнтку Юзафа Будзілы, а менавіта ў вёсцы Багуцічы (Мазырскі павет)[4]. Імаверна, пасля смерці Лукаша Сапегі (які з пачатку 1600-х гг. падпісваўся як «граф на Чарнобылі») вёска Смалегаў у 1626 г. перайшла ў валоданне віленскага ваяводы і вялікага гетмана літоўскага Льва Сапегі (1557—1633), якому Лукаш Сапега завяшчаў усе свае маёнткі. 10 лістапада 1682 г. Смалегаў згадваецца ў гродскай кнізе мазырскага гродскага суда запісам аб падзеле зямель паміж рэчыцкім старостам, полацкім ваяводам (1686—1713) Дамінікам Міхалам Слушкам (каля 1655 — 1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы (Смалегаў) і Нароўля, і Кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп[5]. У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[6]. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.). У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Расійскай імперыі. Пасля канфіскацыі маёнткаў у паўстанца Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) у расійскі скарб, у 1794 г. расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала вёска Смалегаў) правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[7]. Сам Сіверс у Барбарове (ці на Нараўляншчыне) не пражываў, а кіраваў маёнткам яго адміністратар-камісар Станіслаў Левановіч. ![]() У 1795 г. у вёсцы дзейнічала царква. З 1808 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Смалегаў) стаў зямельнай уласнасцю дваран фон Гольстаў. У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Смалегаў) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826) вёска Смалегаў (гэтак жа як і Смалегаўская Рудня) стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Галоўчыцы, які атрымаў Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884). Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Станіслава Ігнатавіча Горвата (1804—1884). Паводле перапісу 1897 г. у вёсцы дзейнічаў хлебазапасны магазін, а вёска адносілася да Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У канцы XIX ст. у вёсцы было створана сельскагаспадарчае таварыства, якое ў 1905 г. налічвала 33 гаспадаркі і мела 1178,06 дзесяцін зямлі[8]. У 1930 г. у вёсцы арганізаваны першы калгас «Шлях сацыялізму», працавала кузня[8]. З 1934 г. дзейнічала школа[8]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску загінулі 10 савецкіх салдат (пахаваныя ў брацкай магіле на могілках). 43 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. вёска ў складзе калгаса «Чырвоны Баец» (цэнтр — вёска Завайць). Меўся фельчарска-акушэрскі пункт, клуб. У 1963 г. у вёсцы быў устаноўлены абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў[8]. Да 26 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Галоўчыцкага сельсавета[9], пасля — у склад Нараўлянскага сельсавета, які 26 красавіка 1962 года перайменаваны ў Завайцянскі. Вёска была ліквідавана 21 верасня 2010 года[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia