Соф’я Мялецкая
Соф'я Мялецкая, у першым шлюбе Алелькавіч, у другім шлюбе Хадкевіч (1566 — 1619, Крэцінга, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая) — жонка князя Яна Сямёна Алелькавіча-Слуцкага (пам. 1592), а потым вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1561—1621)[5]. БіяграфіяПаходжаннеДачка ваяводы падольскага і гетмана вялікага кароннага Мікалая Мялецкага і яго жонкі Альжбеты з Радзівілаў, старэйшай дачкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Мела сястру Катажыну. Сям'яПершым шлюбам у 1586 годзе пабралася з князем Янам Сямёнам Алелькавічам (пам. 1592), дзеці памерлі ў маленстве. Другім шлюбам у 1593 годзе пабралася з вялікім гетманам літоўскім Янам Каралем Хадкевічам (1561—1621). У шлюбе нарадзілася двое дзяцей[6]:
Смерць і пахаваннеПамёрла ў сядзібе ў Крацінзе. Пахавана 4 ліпеня 1619 года ў Царкве пры Францысканскім манастыры ў Крацінзе[7]. Падчас пахавальнай пропаведзі ў царкве выступіў вядомы прапаведнік-бернардзінец Андрэй Грондскі. Пазней пропаведзь апублікавала езуіцкая друкарня ў Вільні[8]. У мастацтвеВядомы партрэт Соф'і Мялецкай, які захоўваецца ў Касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крацінзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia