Соф’я Хамянтоўская
Соф’я Катажына Хамянтоўская (польск.: Zofia Katarzyna Chomętowska; 8 снежня 1902, Парахонск — 20 мая 1991, Буэнас-Айрэс) — польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысвяціла беларускаму Палессю. Асабістае жыццёПаходзіла з арыстакратычнай сям’і Друцкіх-Любецкіх, дачка Фелікса Эдвінавіча і Браніславы Марыі з Бухавецкіх. У дзяцінстве жыла ў маёнтку Парахонск на Палессі. 3 верасня 1919 г. выйшла замуж за Уладзіслава Чаховіча-Ляхавіцкага, герба «Астоя». 31 мая 1930 года выйшла замуж другі раз за Якуба Хамянтоўскага герба «Ліс» і развялася з ім у 1939 годзе. ТворчасцьПершы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 года фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фотаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выстаўкі ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе палешукоў і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі. Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасервесанткай выстаўкі «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыстаўкі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, у час Варшаўскага паўстання. Тады ж выратавала і вынесла з горада негатывы, якія пазней падаравала Гістарычнаму музею Варшавы. Пасля вайны ў музей патрапіла каля пяці тысяч яе негатываў з перыяду 1923—1939 і 1945—1947 гадоў. Негатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палессе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасляваеннай выстаўкі «Паўстагоддзя Варшавы на фотаздымках Соф’і Хамянтоўскай». Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргенціну. Падчас жыцця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву. Памяць
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia