Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы)
Спаса—Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Дзмітровічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў 1786 годзе. Помнік народнага дойлідства. ГісторыяУ цэнтры вёскі, на невялікім пагорку. Пабудавана ў 1786 г. з дрэва[1]. Перад царквой пастаўлена чацверыковая каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога з франтальнага фасада далучаецца прыруб нізкага прытвора, пастаўлены на бутавым падмурку. Галоўны фасад завершаны франтонам, тымпан якога прарэзаны 2 ромбападобнымі люкарнамі. Вільчык двухсхільнага гонтавага даху з вальмай над алтарнай часткай па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па перыметры храм апяразаны прафіляваным карнізам. Каля царквы чацверыковая каркасная званіца. Інтэр'ерВа ўнутранай прасторы апсіду вылучае выкананы ў 1830-я гг. драўляны разны невысокі іканастас, пры ўваходзе на 2 слупах выступаюць хоры з бакавой 2-маршавай лесвіцай. Два абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» — 18 ст. ў металічным абкладзе і 1816 г. ў драўляным з чаканкай разным абкладзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia