Спляценне (мастацтва)![]() ![]() У выяўленчым мастацтве спляценне — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ў сярэднявечным мастацтве. У спляценні лініі або часткі матываў паўтараюцца, заплятаюцца, завязваюцца вузламі ў складаныя геаметрычныя формы, часта для запаўнення прасторы. Спляценне часта сустракаецца ў мастацтве перыяду міграцый Паўночнай Еўропы, асабліва ў астраўным мастацтве Брытанскіх астравоў і паўночным мастацтве Ранняга Сярэдневякоўя і ў ісламскім мастацтве . Гісторыя і прымяненнеПаходжаннеСкладаныя пераплеценыя і сплеценыя матывы можна ўбачыць у познім старажытнарымскім мастацтве ў многіх кутках Еўропы, у мазаічных падлогах і іншых формах мастацтва. Копцкія манускрыпты і тэкстыль V—VI стагоддзяў упрыгожаныя арнаментам з шырокіх стужак, вельмі падобнымі на самыя раннія ўзоры плеценых вузлоў, можна ўбачыць у манускрыптах астраўнога мастацтва Брытанскіх астравоў[1]. Паўночная ЕўропаСпляценне з’яўляецца асноўнай рысай арнаменту «стылю II» звярынага стылю мастацтва перыяду міграцый і шырока прысутнічае ў Паўночнай Еўропе, а таксама быў прынесены лангабардамі ў Паўночную Італію. Як правіла, у гэтым стылі доўгія «стужкі» заканчваюцца галавой звера. Да 700 г. н.э. ён становіцца менш распаўсюджаным на большасці тэрыторыі Еўропы, аднак працягвае развівацца на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі, дзе яго можна ўбачыць у працах па метале, разьбе па дрэве, рунічных камянях, высокіх крыжах і ілюмінаваных манускрыптах, створаных паміж VII і XII стагоддзямі. Мастак Джордж Бэйн ахарактарызаваў спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, якое можна ўбачыць у Кнізе з Дарау і фрагменце Евангелля з Дарэмскага сабора, створаных у VII стагоддзі, як «раз’яднаныя і злучаныя» касічкі[2]. Не мае аднаго меркавання, ці былі копцкія плеценыя матывы прама запазычаныя гіберна-шатландскімі манастырамі з усходняга Міжземнамор’я або праз ламбардскую Італію. Гісторык мастацтваў Д. Д. Суіні выказваецца за прамыя зносіны паміж скрыпторыямі раннехрысціянскай Ірландыі і копцкімі манастырамі Егіпта[3]. Для гэтага новага стылю былі характэрныя падоўжаныя звяры, пераплеценыя ў сіметрычныя фігуры, і ён можа быць датаваны сярэдзінай VII стагоддзя, калі прымаць датыроўкі узораў ў скарбе Сатан-Ху . Найбольш складаныя і насычаныя зоамарфічныя спляценні сустракаюцца ў мастацтве эпохі вікінгаў, а менавіта ва Урнескім стылі (паўстаў ў 1050 годзе), ззе вусікі лісцяных арнаментаў пераплятаюцца са стылізаванымі жывёламі[4]. Росквіт паўночнаеўрапейскага спляцення прыйшоўся на астраўное мастацтва Брытанскіх астравоў, дзе арнаменты ў звярыным стылі Паўночнай Еўропы аб’ядналіся з вузлапляценнем стужкамі і хрысціянскімі ўплывамі ў такіх працах як Келская кніга і Крыж Конга . Цэлыя дывановыя старонкі былі ілюмінаваныя абстрактнымі матывамі, уключаючы шырокае выкарыстанне спляцення, а каменныя высокія крыжы спалучалі панэлі са спляценнем з панэлямі з выявамі фігур. Спляценне астраўнога мастацтва скапіявалі ў кантынентальнай Еўропе, дастаткова набліжана ў франка-саксонскай школе VIII—XI сталеццяў і менш блізка ў іншых каралінгскіх школах ілюмінавання, дзе існавала традыцыя лісцяных дэкаратыўных арнаментаў. У раманскім мастацтве гэта стала звычайным, а спляценне ў цэлым — значна менш складаным. Аднак часам можна ўбачыць і звярыныя формы. Ісламскае мастацтваУ ісламскім арнаменце распаўсюджаныя матывы геаметрычных перапляценняў. Яны могуць лічыцца асаблівым відам арабескі. Элементы амеядскай архітэктуры , напрыклад мазаіка падлогі, аконныя рашоткі, разьба і размалёўванне сцен, дэкаратыўная праца па метале VIII—X стагоддзяў, якія змяшчаюць элементы складаных спляценняў, распаўсюджаных у больш познім ісламскім мастацтве. Спляценне можна ўбачыць у куфійскай каліграфіі. Паўднёвая ЕўропаСпляценне і вузлы часта сустракаюцца ў візантыйскім мастацтве, працягваючы рымскае выкарыстанне, але яны мелі вялікага пашырэння. Адным з важкіх прыкладаў распаўсюджанага рэгіянальнага выкарыстання спляцення з’яўляецца спляценне з трох стужак , якое можна назираць у ранне -сярэднявечнай Харватыі на каменных рэзьбах IX—XI сталеццяў. Галерэя
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia