Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.
Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі.
Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.
Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з'яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.
Гэты спіс утрымлівае ўсе будынкі Франкфурта, вышыня якіх дасягае 100 метраў без надбудоў. Вышыня будынкаў узята пераважна з базы дадзеных Council on Tall Buildings and Urban Habitat [1] і Emporis [2]. Усе будынкі сартаваны ў адпаведнасці з афіцыйнай вышынёй. Яна ўключае ў сябе шпілі, калі яны з'яўляюцца часткай архітэктуры будынка, але не ўключае радыёантэны. Таксама пералічаны будынкі, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, але ўжо дасягнулі сваёй вышыні. Дадаткова пазначаны збудаванні, якія не класіфікуюцца як вышынныя будынкі, таму што менш за 50 працэнтаў ад іх агульнай плошчы можа выкарыстоўвацца як карысная плошча [3] (напрыклад тэлевізійныя вежы, царквы, стадыёны).
1997–2003 вышэйшы будынак Еўропы. 1997–2012 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. З 1997 вышэйшы будынак Германіі. Вышыня з антэнай 300 метраў. Штаб-кватэра Commerzbank.
Вышыня з антэнай 240 метраў. Штаб-кватэра Landesbank Hessen-Thüringen. У верхніх паверхах знаходзіцца радыё і тэлебачанне студыі Hessischer Rundfunk, рэстаран, кафэ і назіральная пляцоўка.
Henninger-Turm быў 120-метровым элеватарам, які належаў піваварнаму заводу Henninger і стаяў пусты з 2002 года. Замест элеватару будзе пабудаваны вышынны жылы дом падобны на знесены элеватар.