Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ
Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ (ням.: Goethe-Universität Frankfurt am Main) — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых універсітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43 000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследаваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей. МесцазнаходжаннеУніверсітэт мае 4 кампусы:
Планавалася, што кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года, а факультэты, размешчаныя там, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд. Станам на 2023 год факультэт інфарматыкі і матэматыкі ўсё яшчэ знаходзіцца ў кампусе Бокенхайм[3]. ФакультэтыУніверсітэт мае наступныя 16 факультэтаў:
ГісторыяУ час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым універсітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся з прыватных сродкаў. Дзякуючы актыўнай падтрымцы обербургамістра Франца Адзікеса, прамыслоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўніверсітэта. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 універсітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын). Нароўні з Берлінскім універсітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб у дадатак да традыцыйных прадметаў выкладаліся новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з’яўляліся, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэта. Таксама тут быў адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з’яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі. З 1932 года ўніверсітэт носіць імя Гётэ. Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта закранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць увесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў універсітэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г. Вядомыя студэнты
Нобелеўскія лаўрэатыНаступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia