Берлінская тэлевежа
Берлінская тэлевежа вышынёй у 368 м з'яўляецца самым высокім будынкам Германіі і пасля Астанкінскай тэлевежы ў Маскве (540 м), Кіеўскай тэлевежы і Рыжскай тэлевежы чацвёртай па вышыні тэлевежай Еўропы. Не варта блытаць Берлінскую тэлевежу з вежай Функтурм у заходняй частцы горада. ПланыПланы будаўніцтва тэлевежы ў Берліне на паўднёвым усходзе горада на пагорках Мюгельберг з'явіліся яшчэ ў 1950-я гг., але ўзвядзенне вежы было прыпынена па прычыне блізкасці да аэрапорта Берлін-Шёнэфельд. У 1964 г. старшынёй СЕПГ Вальтэрам Ульбрыхтам было прынята рашэнне аб будаўніцтве тэлевежы на Александэрплацы. Літаратура
Панарама Берліна
Спасылкі
РазмяшчэннеБерлінская тэлевежа размешчана на паўднёвы захад ад вакзала Александэрплац і на паўночны ўсход ад Маркс-Энгельс-форума. Шмат хто памылкова мяркуе, што вежа размешчана непасрэдна на Александэрплац (насамрэч плошча знаходзіцца на паўночны ўсход ад вежы). З прычыны блізкасці знакамітай плошчы вежу часцяком называюць "Alex-Turm" ("Вежа Алекс"). Цягнікі метро і S-Bahn, а таксама шматлікія аўтобусныя і трамвайныя маршруты праходзяць праз вакзал Alexanderplatz, цэнтральны выхад якога якраз вядзе да ўваходу ў тэлевежу. Адначасова з тэлевежай на Александэрплац планавалася ўзвесці 125-метровы гатэль Interhotel Stadt Berlin (пабудаваны ў 1970 годзе і пазней перайменованы ў Park Inn by Radisson Berlin Alexanderplatz ). У 1967—1972 гадах крыху паўднёвей вежы, побач з Чырвонай ратушай, з'явіўся гандлёвы цэнтр Rathauspassagen.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia