Стадолішча (Гарадоцкі раён)
![]() Стадо́лішча[1] (трансліт.: Stadolišča, руск.: Стодолище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок і чыгуначнай станцыі Гарадок, за 49 кіламетраў ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Гарадок—Мяжа[2]. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя Стадолішча вядома ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя Стадолішча (Сямёнкі) у Болецкай сельскагаспадарчай грамадзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1864 годзе — дзяржаўная ўласнасць у маёнтку Болецк. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Болецкай воласці Гарадоцкага павета. З 15 лютага 1923 года Стадолішча ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна (Віцебская акруга). У 1925 годзе ў Стадолішчы працавалі шавецкая, кравецкая і шапавальная (выраб валёнак) саматужныя майстэрні. З 1972 года Стадолішча становіцца цэнтрам саўгаса «Смалоўка» (сучаснае КУСГП[3] «Смалоўка»)[4]. З 26 сакавіка 1973 года[5] па чэрвень 2009 года вёска — цэнтр Стадолішчанскага сельсавета. Насельніцтва
Інфраструктура
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia