Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў
Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (літ.: Stanislovas Vaupšas; 27 ліпеня 1899 — 19 лістапада 1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў Дзмітраўлага . Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны[1]. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка» ў Маньчжурыі. БіяграфіяУ РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы)[1]. З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга. У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі[1] як старшы саветнік пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі па разведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), здзяйсняў разведку ў тыле франкісцкіх войск. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі. З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні разведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў разведчыкам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР. З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой[1]. У сакавіку 1942 года ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу, пазней партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года[1]. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка ў Маньчжурыі[1]. Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29). Узнагароды
ПамяцьІмем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка[1]. Сачыненні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia