Юрый Іванавіч Ільініч
Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500). Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі. Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519). Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак. Належала вёска Беражна. Сям’яСын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая. Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі. Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia