Старажытнанідэрландская мова
Старажытнанідэрландская мова (нідэрл.: Oudnederlands) — гістарычная форма існавання нідэрландскай мовы, якая развівалася з прагерманскай мовы. Старажытнанідэрландская існавала з VII стагоддзя па 1150 год. Наступнай гістарычнай формай стала сярэдненідэрландская мова. Мова ўяўляла сабой групу роднасных старажытнаніжнефранкскіх дыялектаў, якія не мелі пісьмовых нормаў. У процівагу старажытнаверхненямецкай мове, якая насоўвалася з поўдня, у старажытнанідэрландскай не адбываллся другога перамяшчэння зычных. Паняцці «старажытнанідэрландская» і «старажытнаніжнефранкская» ў цэлым ідэнтычныя. Існуюць некаторыя адрозненні паміж старажытнаніжнефранкскімі і іншымі старажытнаніжненямецкімі дыялектамі: у ніжнефранкскіх адбылося спрашчэнне германскага hl (chl) у пачатку слоў, формы прэзентных дзеясловаў у множным ліку яшчэ мелі канчаткі -on, -et, -unt, доўгае германскае ō дыфтангавалася ў uo, сфарміраваўся ўласны канчатак назоўнікаў множнага ліку -a[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia