Старажытнасаксонская мова
Старажытнасаксонская мова, таксама вядомы як старажытнаніжнегерманская мова — самая ранняя форма ніжненямецкай мовы[1], пацверджаная дакументамі VIII-XII стагоддзяў. З яе развілася Сярэдненіжненямецкая мова. На ёй размаўлялі саксы на паўночна-заходнім узбярэжжы Германіі і ў Нідэрландах. Старажытнасаксонская досыць блізкая да старажытнай англа-фрызскай мовы (старажытнафрызская мова, старажытнаанглійская мова); яна таксама блізкая да старажытнаніжнефранкскай мовы («старажытнагаландская мова»). Гэта мова адрозніваецца ад старажытнаверхненямецкай мовы адсутнасцю слядоў другога перамяшчэння зычных. Была ўзаемазразумелая са старажытнаанглійскай мовай.[2] ФаналогіяСтаражытнасаксонская мова не прымала ўдзелу ў другім (верхненямецкім) перамяшчэнні зычных, і таму захаваў выбуховыя зычныя гукі p, t, k, якія былі зменены ў старажытнаверхненямецкай мове ў розныя фрыкатывы ды афрыкаты. Нямецкія дыфтонгі ai, au пераўтварыліся ў доўгія галосныя гукі ē, ō, адпаведна, тады як у старажытнаверхненямецкай мове яны ператвараліся або ў ei, ou, або ў ē, ō у залежнасці ад зычнага гуку пасля іх. Старажытнасаксонская, адзіная з заходнегерманскіх моў, захаваў нямецкі -j- пасля зычнага гуку, напрыклад, heliand «збавіцель» (стар.-в.-ням.: heilant, стар.-англ.: hǣlend, гоцк.: háiljands). Нямецкі ўмляут прысутнічае толькі ў відзе кароткага a, і не паслядоўны, напрыклад, hebbean ці habbian «мець» (стар.-англ.: hebban). Зноскі
ЛітаратураЗахавалася ўсяго некалькі тэкстаў, асабліва ў малітвах, якія адносяцца да хрышчэння, напісаных саксамі па загаду Карла Вялікага. Адзіны захаваны літаратурны тэкст Heliand.
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia