Старасцень
Старасце́нь[1][2] (Senécio) — велізарны па колькасці відаў род сямейства Астравыя (Asteraceae), самы буйны род сярод усіх кветкавых раслін. Батанічнае апісаннеАднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя расліны. Некаторыя з відаў — сукуленты. Кусты, паўкусцікі, ліяны і невысокія дрэвы. Сцёблы апушаныя або голыя. Плод — сямянка. АрэалПа розных дадзеных, у яго ўваходзяць ад 1000 да 3000 відаў, якія сустракаюцца па ўсім свеце і маюць самыя разнастайныя жыццёвыя формы — ад аднагадовых траў да дрэў. На тэрыторыі Беларусі 15 відаў[2], з іх у Чырвоную кнігу занесены 5: старасцень водны (Senecio aquaticus), старасцень дняпроўскі (Senecio borysthenicus), старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis), старасцень прыручайны (Senecio rivularis), старасцень эрукалісты (Senecio erucifolius). Значэнне і выкарыстаннеЛекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia