Старасцень эрукалісты
Старасце́нь эрукалісты[1][2] (Senecio erucifolius) — кветкавая травяністая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна з прамым голым або крыху павуцініста апушаным, у верхняй частцы галінастым, часам чырванаватым сцяблом вышынёй 40—100 (60—120[3]) см і доўгім паўзучым карэнішчам. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце рана вяне, голае або злёгку апушанае, лірападобна перыстарассечанае, на чаранках; сярэдняе сцябловае — яйкападобнае, перыстарассечанае, з ланцэтападобнымі або лінейнымі, завостранымі суцэльнакрайнімі, зубчастымі або надрэзанымі на шматлікія долькі долямі. Абгортка званочкавая, голая або крыху павуціністая. Язычковыя кветкі (10—15) прадаўгаватыя, жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, утвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — прадаўгавата-цыліндрычная, рабрыстая сямянка. ПашырэннеЕўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: паўднёвыя і цэнтральныя раёны Еўропы, Каўказ, Сібір, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: ускрайкі сухіх сасновых і бярозавых лясоў, зараснікі хмызняку, сухія астэпаваныя схілы, поймавыя лугі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia