Старасцень водны
Старасце́нь водны[1] (Senecio aquaticus) — кветкавая травяністая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae). Апісанне![]() Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна з голым прамастойным або ўзыходным, у верхняй частцы галінастым зялёным, а ў ніжняй частцы злёгку чырванеючым баразнаватым сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім карэнішчам. Лісце лірападобнае, голае, крыху памяншаецца ў памерах знізу ўверх па сцяблу. Ніжняе сцябловае лісце звычайна сабрана ў разетку, якая зберагаецца да часу цвіцення расліны. Абгортка складаецца з 16—20 лісцікаў з цёмнай спінкай і больш светлымі плевачнымі краямі. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў кошыкі дыяметрам да 2 см, апошнія ўтвараюць канечнае мяцёлчатае суквецце. Плод — вузкаканічная светлая голая рабрыстая сямянка. ПашырэннеАтлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту — сырыя забалочаныя поймавыя лугі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажаецца насеннем. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia