Старобінскі торфабрыкетны завод
Старо́бінскі торфабрыке́тны заво́д[1] — прамысловае прадпрыемства паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі ў гарадскім пасёлку Старобін Салігорскім раёне Мінскай вобласці, адкрытае акцыянернае таварыства. Найбуйнейшае прадпрыемства ў Еўропе па здабычы торфу і вытворчасці паліўных брыкетаў[2]. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. ГісторыяУ 1968 годзе была створана дырэкцыя завода[3]. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1972 годзе. Першая прадукцыя была выдадзенв 7 ліпеня 1977 года. Гэтая дата лічыцца днём заснавання Старобінскага торфабрыкетнага завода[3]. Вытворчая магутнасць за год складала 160 тыс. тон брыкету[1]. У 2001 годзе вытворчая магутнасць завода складала 130 тыс. тон брыкету, здабывалася 240 тыс. тон торфу[1]. ПрадукцыяСтаробінскі торфабрыкетны завод выпускае драўняныя і тарфяныя паліўныя брыкеты, торф для кампостаў. Прадукцыя пастаўляецца ў Расію, Польшчу, Украіну, Швецыю. Асноўным пакупніком з’яўляецца холдынг «Беларуская цэментная кампанія» (ААТ «Беларускі цэментны завод», у горадзе Касцюковічы, ААТ «Крычаўцэментнашыфер», у горадзе Крычаў)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia