Старына (Уздзенскі раён)

Вёска
Старына
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Водныя аб’екты
Старына на карце Беларусі ±
Старына (Уздзенскі раён) (Беларусь)
Старына (Уздзенскі раён)
Старына (Уздзенскі раён) (Мінская вобласць)
Старына (Уздзенскі раён)

Старына, часам Старынкі[1] або Старына-Сетнае[2] — былая вёска ў Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Шаць.

Гісторыя

Засценак Старына вядомы прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ён адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года[4]. У выніку эксдывізійнага суда Старыну атрымалі Матусевічы[1].

Пасля 1861 года ў складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе засценкам валодалі праваслаўныя дваране Іпаліт Іванавіч Матусевіч (110 дзесяцін зямлі) і Ануфрый Іванавіч Матусевіч (70 дзесяцін)[5]. У 1888 годзе засценкам валодалі праваслаўныя дваране Антон Феліцыянавіч Матусевіч (20 дзесяцін), Іпаліт Іванавіч Матусевіч (110 дзесяцін) і Ануфрый Іванавіч Матусевіч (100 дзесяцін)[6], ва ўрочышчы Старына землеўладальнікам быў мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Карл Вікенцевіч Старушкевіч (50 дзесяцін)[7].

У 1913 годзе буйным землеўладальнікам у Старыне быў Ануфрый Матусевіч (120 дзесяцін)[8]. У перапісе 1917 года згадваецца як Старына-Сетнае, праз блізкасць да засценка Сетнае[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе былі хутары Старына (6 двароў) і пасёлак Старына (10 двароў)[9].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У наш час не існуе.

Насельніцтва

  • 1908 год — 5 двароў, 40 жыхароў[10]
  • 1917 год — 4 двары, 29 жыхароў, з іх 16 беларусаў і 13 палякаў[2]

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya