Стэнатопныя арганізмыСтэнато́пныя аргані́змы[1], стэнатопы (ад грэч. στενός — жыццё і грэч. τόπος — месца) — жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ў спецыфічных, строга вызначаных умовах навакольнага асяроддзя. Стэнатопныя арганізмы найбольш моцна пакутуюць ад знішчэння іх месцаў пражывання і часцей выміраюць. Да стэнатопных раслін адносяцца многія насельнікі пустынь (акацыя пясчаная (Ammodendron), асака пясчаная (Carex arenaria), скочкі (Sempervívum), расходнік едкі (Sedum acre) і інш.), сфагнавых балот (расіцы Drosera, журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos), багун балотны (Ledum palustre)); мелавых агаленняў (смалёўка Silene cretacea , смалёўка Linaria cretacea, Scrophularia cretacea) і інш. З жывёл стэнатопамі з’яўляюцца — Spermophilopsis leptodactylus, якія насяляюць толькі ў пясчанай пустыні; соні — у шыракалістых лясах, рабчыкі, які сустракаецца ў тайзе; палятуха звычайная (Pteromys volans), крыжадзюбы (Loxia) — насельнікі хвойных лясоў; берагавая ластаўка (Riparia riparia) і зімародак звычайны (Alcedo atthis), якія жывуць на стромкіх берагах і інш. Стэнатопныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрытопным арганізмам. Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia