Стэфан Жаромскі
![]() Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Радамская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1925, Варшава, Польская Рэспубліка) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры». БіяграфіяПрацаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 гадах — бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—1912 гадах — у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гады[7]. ТворчасцьУжо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб’ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925). Творы
Беларускія перакладыНа беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха, Л. Баршчэўскі і інш.
Фільмы па творах
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia