Стэфан Стамбалаў
Стэфан Стамбалаў (12 лютага 1854, Тырнава, Асманская імперыя, — 18 ліпеня 1895, Сафія, Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, палітычны дзеяч, паэт і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (1888—1894). У сваім гісторыяграфічным сачыненні «Будаўнікі сучаснай Балгарыі» публіцыст Сімяон Радзеў характарызуе Стамбалава як аднаго з самых яскравых і выдатных балгарскіх дзяржаўных дзеячаў. БіяграфіяСтэфан Стамбалаў нарадзіўся ў горадзе Вяліка Тырнава, але яго род паходзіў з Траўны. Бацька, Нікола Стамбалаў — удзельнік паўстання «Велчова завера» (1835), маці — Яўгенія Хаджы-Іванчава. Стэфан меў 10 братоў і сясцёр, большасць з якіх памерла ў маленстве. Вучыўся ў Адэскай духоўнай семінарыі, якую не скончыў. У 1873 годзе яго адлічылі адтуль з-за сувязяў з рускімі рэвалюцыянерамі. Стамбалаў — паплечнік паэта-героя Хрысты Боцева, разам з якім выдаў зборнік вершаў «Песні і паэмы». З’яўляўся членам і адным з кіраўнікоў Балгарскага рэвалюцыйнага цэнтральнага камітэта (БРЦК). Прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе балгарскага народа супраць турэцкай няволі: Старазагорскім (1875) і Красавіцкім паўстаннях (1876). У 1884—1885 гадах з’яўляўся старшынёй Народны сход БалгарыісНароднага сходу. У 1885 г. Стамбалаў, насуперак волі Аляксандра III, актыўна падтрымаў уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарыяй. У 1886 годзе ўваходзіў ва ўрад Петкі Каравелава. Пасля русафільскага перавароту супраць балгарскага князя Аляксандра Батэнберга ў жніўні 1886 года, Стамбалаў арганізаваў контрпераварот і заклікаў Батэнберга вярнуцца. Пасля адрачэння Батэнберга ад балгарскага трона, узначаліў Рэгенцкі савет. У 1886—1887 гадах — лідар Народна-ліберальнай партыі (т.зв. стамбалавісты). У 1887—1894 гадах — кіраўнік урада. Умацаваў маладую Балгарскую дзяржаву і аказваў усялякую падтрымку князю Фердынанду I на прастоле. Кіраваў з дапамогай аўтарытарных метадаў. Спрыяў стабілізацыі ў краіне і яе адрыву ад расійскага ўплыву. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Аўстра-Венгрыю і Германію. Некаторыя балгарскія і македонскія патрыёты лічылі палітычную лінію, якую праводзіў Стамбалаў, пра-турэцкай[2]. У маі 1894 года Стамбалаў пагражаў князю сваёй адстаўкай з пасады прэм’ер-міністра. Фердынанд I прыняў адстаўку, пасля чаго Стамбалаў перайшоў у глухую апазіцыю. 15 ліпеня 1895 года македонскія баявікі, блізкія да тэрарыста Навума Цюфякчыева, здзейснілі замах на Стамбалава, у выніку якога ён атрымаў цяжкія раненні[3]. Урачы, спрабуючы выратаваць параненага, ампутавалі яму рукі, але праз тры дні Стамбалаў сканаў. Апошнімі словамі Стамбалава былі: «Забойцы мае — Цюфякчыеў і Халю… Князь мяне забіў, Белчаў, Белчаў! … Прынц Кобург, прынц Кобург!» Напад на Стамбалава быў здзейснены за дві дня да прыёму Мікалаем II балгарскай дэлегацыі, накіраванай у Санкт-Пецярбург для нармалізацыі руска-балгарскіх адносін. Грунтуючыся на перадсмяротных словах экс-прэм’ера, еўрапейскія СМІ таго часу пісалі, што Стамбалаў быў забіты агентамі княжацкага двара[4]. Балгарскі бальшавік і пляменнік Стамбалава Нікола Стойнаў бяздоказна сцвярджаў, што экс-прэм’ер быў ліквідаваны па распараджэнні Мікалая II. Іншыя ж лічылі, што прычынай забойства была помста за смерць маёра Косты Паніцы, пакаранага смерцю ў 1890 годзе за арганізацыю змовы з мэтай забойства Фердынанда I. Творчасць![]() Паэзія
Артыкулы
Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia