Тодар Жыўкаў
Тодар Хрыстаў Жыўкаў (7 верасня 1911 — 5 жніўня 1998) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Балгарыі; першы (з 1954 па 1981), затым генеральны сакратар ЦК Балгарскай кампартыі (па 1989). БіяграфіяЗ 1932 года член Балгарскай камуністычнай партыі (БКП). Адзін з кіраўнікоў Вераснёўскага ўзброенага паўстання (1944) у Балгарыі. З 1945 кандыдат, з 1948 член ЦК БКП. У 1948—49 1-ы сакратар Сафійскага гаркома БКП, з 1950 сакратар, з 1951 член Палітбюро ЦК БКП. Генеральны сакратар (у 1954—81 1-ы сакратар) ЦК БКП, адначасова старшыня Савета Міністраў НРБ (1962—71). З 1971 старшыня Дзяржаўнага савета НРБ. У снежні 1989 выключаны з БКП і зняты з усіх пасад. У 1994 асуджаны на 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў растраце дзяржаўных сродкаў, знаходзіўся пад хатнім арыштам; у 1996 апраўданы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia