Сутыкненні ў Фора-Баранзе (2023)
Сутыкненні ў Фора-Баранзе — эпізод міжэтнічнага канфлікту паміж арабамі і масалітамі ў суданскім Дарфуры. ПерадмоваНа працягу ўсёй Дарфурскай вайны многія бежанцы з цэнтральнага і заходняга Дарфура знайшлі прытулак у прыгранічным горадзе Фора-Баранга , ля мяжы з Чадам. Новы прыток уцекачоў у 2021 годзе абвастрыў міжэтнічную абстаноўку, паколькі большасць мясцовага насельніцтва — арабы, а бежанцы ў асноўнай масе — масаліты[1]. У перыяд з 7 па 10 красавіка 2023 года, пасля спарадычных забойстваў трох чалавек абодвух нацыянальнасцяў, напружанасць узрасла. Спрабуючы здушыць гвалт, улады Заходняга Дарфура накіравалі ў горад падраздзяленні сілавікоў, хоць гэта не дало эфекту[2]. Ход падзей10 красавіка 2023 года ўспыхнулі ўзброеныя сутыкненні, якія распаўсюдзіліся на дзевяць раёнаў[3]. Найбольшую шкоду панеслі раёны Эль-Шаці і Эль-Салам[4]. За першы дзень былі спалены пяцьдзесят дамоў і каля 20 000 чалавек вымушана беглі ў Чад і суседнюю вёску Джымеза[3][5]. 11 красавіка Хаміс Абакар, губернатар Заходняга Дарфура, увёў двухтыднёвы каменданцкі час, спрабуючы спыніць гвалт[4]. 13 красавіка Махамед Хусейн Тымане, старшыня грамадскага савета Фора-Барангі, заявіў, што ў выніку сутычак загінулі 24 мірныя жыхары[6]. Хутка гвалт распаўсюдзіўся на горад Біркат-Сейра ў Паўночным Дарфуры[4]. 14 красавіка кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан, камандуючы САП Махамед Дагала, губернатар Дарфура Міні Мінаві і яго намеснік Махамед Эйса Алію сабраліся на нараду і пагадзіліся накіраваць армейскія часці для падаўлення беспарадкаў[7]. Вынікі15 красавіка ў Судане пачаўся ўзброены канфлікт паміж прыхільнікамі Бурхана і Дагала. На той момант Эль-Салам, Эль-Шаці, Эль-Тадамон і Эль-Медзіна-эль-Мунавара спалены дашчэнту. У гэтых раёнах у асноўным пражывалі ўцекачы неарабскага паходжання. Па меншай меры 25 асоб загінулі. Некалькі чалавек былі выкрадзены[7]. 23 красавіка Фора-Баранга была захоплена байцамі Дагала[8]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia