Містэрэйская разняЗ 27 па 28 мая 2023 года арабскімі апалчэнцамі, звязанымі з Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП), арганізавана масавае забойства масалітаў у горадзе Містэрэй (Заходні Дарфур , Судан). СітуацыяНа працягу ўсёй Дарфурскай вайны Містэрэй часта станавіўся месцам сутыкненняў паміж арабскімі і неарабскімі плямёнамі. У 2020 годзе атрады Сіл аператыўнай падтрымкі забілі тут 42 масалітаў[1], пасля чаго арабам наведваць горад было забаронена[2]. У маі 2023 года, на фоне канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, байцы САП пачалі пераследаваць і забіваць масалітаў у горадзе Эль-Генейна , адміністрацыйным цэнтры правінцыі Заходні Дарфур[3]. 26 мая атрад самаабароны масалітаў у гарах Містэрэй сутыкнуліся з арабскімі баевікамі на вышыні Дэрындзі[4]. 27 мая ў Джэбель-Дэрындзі, за тры кіламетры ад Містэрэй, успыхнуў бой паміж суданскай арміяй і САП. Семнаццаць урадавых вайскоўцаў былі забітыя, дзесяць атрымалі раненні[2]. Ход падзейУ ноч на 27 мая група з 300 байцоў САП і саюзных плямёнаў акружыла населены пункт, а потым атакавала яго[5]. Налётчыкі паходзілі з плямёнаў аўлад рашыд, місерыя і аўлад джануб. Некаторыя баевікі былі выхадцамі з этнічных груп міма і маба . Да горада адна частка апалчэнцаў прыбыла на дванаццаці аўтамабілях Land Cruisers , восем з якіх належалі САП, чатыры — прыватныя. Астатнія байцы ехалі на 150 конях і 140 матацыклах. Адначасна ў Містэрэй накіраваўся атрад капітана Суданскага альянску Элтэйбэ Абдул Ахмеда (90 баевікоў), які супрацьстаяў саюзнікам САП[2]. Першыя сутыкненні пачаліся каля вышыні Шаронг адразу пасля ўзыходу сонца. На гары знаходзіліся пазіцыі апалчэння масалітаў. Арабы атакавалі вышыню з захаду, а потым з поўначы і поўдня. Сілы самаабароны былі раззасяроджаныя па 7-15 чалавек па ўсяму Містэрэю і яго наваколлю, таму масаліцкія атрады хутка разграмілі[4]. Аднак яшчэ тры з паловай гадзіны працягваліся баі паміж Суданскім альянсам і прыхільнікамі САП, падчас чаго арабскія апалчэнцы хадзілі па дамах і забівалі цемнаскурых масалітаў[2][4]. Нападнікі таксама рабавалі дамы, фермы і крамы, а потым падпалілі будынкі[4]. Гарадскі рынак быў цалкам знішчаны[2]. На спадарожнікавых здымках, зробленых 3 чэрвеня, відаць, што населены пункт цалкам згарэў[4]. Усяго падчас трагедыі забіта 97 чалавек[4], яшчэ 160 пацярпелі[2]. Параненых грамадзянскіх асоб даставілі ў мячэць Атык, якую арабы неўзабаве атакавалі[4][5]. Наступствы29 мая адбыліся пахаванні цел забітых мірных жыхароў[2]. Каля 80 ахвяр пахавалі ў брацкай магіле, размешчанай каля бальніцы ў паўднёва-ўсходняй частцы горада[2][4]. Дзевяцьсот сем’яў у той жа дзень беглі ў Чад[2]. З першапачатковага насельніцтва ў 26 000 чалавек 17 000 знайшлі прытулак у чадскім Гангуры[4]. Сілы аператыўнай падтрымкі адпрэчылі абвінавачванні ў іх датычнасці да разні, назваўшы падзеі «племянным канфліктам»[5]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia