Сухопаль

Аграгарадок
Сухопаль
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 393 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225161
Аўтамабільны код
1
Сухопаль на карце Беларусі ±
Сухопаль (Беларусь)
Сухопаль
Сухопаль (Брэсцкая вобласць)
Сухопаль

Сухо́паль[1] (трансліт.: Suchopaĺ, руск.: Сухополь) — аграгарадок[2] у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сухопальскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны захад ад горада Пружаны за 120 км ад Брэста, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[3][4].

Гісторыя

Вядома з 1680 (з 1641[5]) года як вёска, дзяржаўная ўласнасць у Берасцейкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. У 1759 годзе ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор[4]. З 1795 года Сухопаль у складзе Расійскай імперыі. Вёска разам з іншымі была падаравана імператрыцай Кацярынай II палкаводцу П. А. Румянцаву-Задунайскаму[4]. З 1801 года вёска цэнтр воласці ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 годзе ў Сухопалі адбыліся сялянскія хвалаванні на чале з Д. Гваем[4]. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1925 года — цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ і КСМЗБ, гурткі Таварыства беларускай школы і Беларускай сялянска-работніцкай грамады[4]. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў Белавежскай забастоўцы рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадоў[4].

З 1939 года Сухопаль у складзе Беларускай СССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Шарашоўскага раёна, з 1956 года — Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі ў вёсцы і сельсавеце 305 чалавек.

Насельніцтва

  • 1759 год — 86 жыхароў, 21 двор[4].
  • 1921 год — 185 жыхароў[6].
  • 2000 год — 454 жыхары, 180 двароў[4].
  • 2002 год — 425 жыхароў, 169 двароў[3].

Інфраструктура

Аграгарадок з’яўляецца цэнтрам ААТ «Жураўлінае». Дзейнічаюць амдбулаторыя, сярэдняя школа, сельскі клуб-бібліятэка.

Помнікі гісторыі і культуры

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Пружанского районного Совета депутатов от 5 марта 2009 года № 117 "О преобразовании населенных пунктов Пружанского района в агрогородки".
  3. а б БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё ж ЭГБ 2001.
  5. Краязнаўства Берасцейшыны
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya