Сцежарнае (пасёлак)
Сце́жарнае — былы пасёлак у Малейкаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйныя каналы Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі пераважна з вёскі Сцежарнае на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча). Да 26 сакавіка 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Крыўчанскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia